«Дзе шукаць грошы?» – новы падкаст ад «Трэба спрабаваць» / «Надо пробовать» «Дзе шукаць грошы?» – а…

«Дзе шукаць грошы?» – новы падкаст ад «Трэба спрабаваць» / «Надо пробовать»

«Дзе шукаць грошы?» – актуальнае пытанне для любой ініцыятывы. Адказы на яго каманда падкаста пашукала разам з эксперткамі ў сферах фандрайзінга ды краўдфандынга – Аняй Дапшавічутэ і Алінай Лісаковіч.

З падкаста вы даведаецеся:
Дзе зараз можна краўфандзіць на свае праекты
Пра што варта падумаць да таго, як публікаваць збор
Як аддзячыць тым, хто падтрымалі праект
Чым зацікавіць «патронаў» і «патронак»
Дзе шукаць гранты і на якія праекты больш звяртаюць увагу донары
Як умацаваць заяўку на фінансаванне
Якім чынам выбудоўваць доўгатэрміновыя адносіны з донарам.

Эпізод пра грошы стаў фінальным выпускам першага сезону падкаста «Трэба спрабаваць», які Vozera Media робіць для актывістак і актывістаў, а таксама ўсіх неабыякавых людзей, якім цікава рабіць нешта карыснае для сваіх супольнасцяў.

Паслухаць падкаст на стрымінгах.
Паслухаць падкаст на YouTube.

#актывізм #адукацыя #грамадскія_праекты