Каманда партыі Народная Грамада віншуе з Днём Народзінаў нашага шчырага і магутнага “Кінга”.
Спадар, Валянцін! Для каманды вы прыклад стойкасці і мужнасці, справядлівасці і праўды! Нашае натхненне і матывацыя! Нашая вера ў будучыню! Наш шчыт!
Мы дзякуем за кожную пражытую ноч, за кожную раніцу, за кожны прамень Сонца, якой заглядае ў нашыя дамы! За кожны пражыты дзень!
Вы той сапраўдны, хто цаной уласнага здароў’я і жыцця б’ецца за нашаю будучыню, дзе месца дыктатурам ня будзе! Сумленны сын Беларусі і Украіны!
Каманда Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада жадае вам самага галоўнага – Перамогі!
Гонар і годнасць!
Шляхце гонар, рабам жах!
Жыве Беларусь!
Слава Україні!