#ArtPowerBelarus адкрывае дадатковы прыём заявак на падтрыманне мабільнасцяў.
Дэдлайн: 06.08.2024.
У межах гэтага этапу будуць прафінансаваныя вандроўкі, што паспрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў, адкрыюць доступ для новых магчымасцяў ці дапамогуць творцам развіць прафесійныя навыкі. Усё паводле заведзенага парадку: спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне аб падтрыманні, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.
Сярэдняя даступная сума – € 2000 на чалавека.
Старт мабільнасці: не раней 1 верасня 2024 года.
Максімальны магчымы тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года.