У нядзелю, 6 чэрвеня, беларусы ЗША правялі пікет салідарнасці ў Вашынгтоне DC. Акцыя пачалася на Н…

У нядзелю, 6 чэрвеня, беларусы ЗША правялі пікет салідарнасці ў Вашынгтоне DC. Акцыя пачалася на Нацыянальнай Алеі недалёка ад Капітолія ЗША са спецыяльнага відэа-зварота Святланы Ціханоўскай:

“Вашыя дзеянні, вашая энэргія натхняюць мяне і даюць надзею ўсім беларусам. Дзякуй вам вялікі і я спадзяюся на хуткую сустрэчу!”

У святле падзеяў апошніх тыдняў і сустрэчы Байдэна з Пуціным, што мае адбыцца неўзабаве, арганізатары акцыі заклікалі ўдзельнікаў падпісаць і адправіць петыцыю кангрэсменам ад іх штатаў з мэтай звярнуць увагу ўрада ЗША на абуральнае беззаконне, што адбываецца ў Беларусі.

Да беларусаў Вашынгтона далучыліся беларусы з іншых гарадоў ЗША, а таксама прадстаўнікі літоўскай, украінскай, рускай дыяспар і Крымскіх татараў. Удзельнікі акцыі нагадалі, што толькі разам мы можам пабудаваць больш вольны свет.

Таксама падчас пікету ў Вашынгтоне прэзентавалі Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі (АБА).