У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за «палітыку»
UPD: Праваабаронцам «Вясны» пакуль не ўдалося пацвердзіць інфармацыю пра смерць вязня.
UPD: Праваабаронцам «Вясны» пакуль не ўдалося пацвердзіць інфармацыю пра смерць вязня.
Як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на ўласныя крыніцы, памерлы мужчына не быў прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітычным зняволеным.
Прычына смерці — кровазліццё ў мозг, звязанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй. Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, але вядома стала толькі цяпер.
У лістападзе 2022 года гэты мужчына быў асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле артыкулаў за распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), масавыя беспарадкі (частка 2 артыкула 293 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), паклёп на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).