Для каго:#перакладчыкі нямецкамоўнай літаратуры (у тым ліку з Беларусі). Калі: 1 месяц у 2025.
Фонд С. Фішэра прысуджае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай моў. Стыпендыяты будуць працаваць месяц у Literarisches Colloquium Berlin.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год).