Вы чулі, як Макс Корж спявае па-беларуску? Яшчэ і кліча ўступаць у БРСМ!Не, гэта не фэйк: Корж сапра…

Вы чулі, як Макс Корж спявае па-беларуску? Яшчэ і кліча ўступаць у БРСМ!

Не, гэта не фэйк: Корж сапраўды спяваў на беларускай у складзе лунінецкага гурта LunClan. І так, у песні ёсць радкі: «І ўзімку, і ўлетку, калі жадаеш, каб жыццё пралятала лягчэй, — БРСМ, далучайся хутчэй». Але не спяшайцеся закэнселіць Макса Каржа: на самой справе ён высмейвае арганізацыю.

Окей, БРСМ у песнях Каржа высцёбваецца, а як яшчэ ў яго тэкстах узгадваецца пра Беларусь і беларусаў? Вельмі па-рознаму: напрыклад, там можна знайсці адсылкі і да рэкорднага ВУП, і да дарагіх крэдытаў, а таксама да беларускіх каштоўнасцяў. Ну і, канешне, дзякуючы песні «Снадобье» кожны фан Макса ведае, што Беларусь — топ!

*Сумленныя людзі ўважліва пераслухалі ўсе песні Макса Каржа і разабраліся, якія каштоўнасці ён прасоўвае сваёй творчасцю: https://youtu.be/pO4DI-mER1c

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі  #каштоўнасці