Знікла Ніна Багінская, сябры не могуць датэлефанавацца да яе і яе сына ўжо тыдзень

Мінск Навіны

Знікла Ніна Багінская. Сябры ўжо тыдзень не могуць датэлефанавацца ні да яе, ні да яе сына.

Багінскай 77 гадоў. Яна нязломная прыхільніца беларускай справы. Адна з тых, пра каго кажуць: сумленне нацыі.

Калі вам нешта вядома пра тое, дзе спадарыня Ніна цяпер, ці вы кантактавалі з ёю апошнім часам — напішыце, калі ласка, на наш рэдакцыйны акаўнт @euroradio_minsk.