«Хрысьціянская візія»: Пробашча касьцёла ў Валожыне затрымалі ў крымінальнай справе «Здрада дзяржаве…

«Хрысьціянская візія»: Пробашча касьцёла ў Валожыне затрымалі ў крымінальнай справе «Здрада дзяржаве»

Грамадзкай арганізацыі, якая аб’ядноўвае духавенства, багасловаў і актывістаў з праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай і эвангельскіх цэркваў Беларусі ў замежжы стала вядома пра затрыманьне ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча касьцёла св. Юзафа ў Валожыне.

Крыніцы «Хрысьціянскай візіі» сьцьвярджаюць, што затрыманьне адбывалася ў рамках крымінальнай справы па ч.1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве».  Сьвятару пад 70 гадоў, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена апэрацыя на страўніку ў сувязі з анкалягічным захворваньнем, ён мае патрэбу ў мэдыцынскім назіраньні і пастаянным прыёме лекаў.
https://smarturl.click/VLEb