20 траўня 1654 года пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, якая стала адной з самых …

20 траўня 1654 года пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, якая стала адной з самых крывавых за ўсю нашу гісторыю.

Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй ў 1654–1667 гг., узняліся нават тыя праваслаўныя беларусы, якія напачатку сустракалі маскавітаў з хлебам-соллю. Тады ж з’явіўся ўпершыню тэрмін для абазначэння беларускіх партызанаў. У маскоўскіх рапартах яны называліся “шышамі”. Сяляне збіраліся ў атрады, часам па некалькі тысяч чалавек, і знішчалі асобныя маскоўскія часткі. Гараджане магілёўцы ў 1661 годзе па ўласнай ініцыятыве выбілі ўвесь маскоўскі гарнізон. Народная барацьба вельмі дапамагла сілам Рэчы Паспалітай вызваліць краіну ад маскоўскай навалы.

Сёння пра вайну 1654–1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз’яднанне Украіны і Беларусі…