Каму патрэбна дваровая экспертная дапамога?
Сябры і сяброўкі, Менская ўрбаністычная платформа паведамляе, што адкрывае збор заявак ад тых дваровых супольнасцяў і актывістаў, якім патрэбная дапамога*.
— Вы хочаце пераабсталяваць дзіцячую пляцоўку ў сваім двары, але вы не архітэктар_ка і не ведаеце, як гэта зрабіць?
— Вы даўно марыце пра сучаснае азеляненне ў двары, але не ведаеце, што можна пасадзіць на кветніку, апроч памяранцавых аксамітак?
— Ваша суседская супольнасць марыць пра экалагічныя адносіны, але штосьці не атрымліваецца?
Яны паспрабуюць вам дапамагчы! Пакіньце заяўку ў гугл-форме і коратка апішыце сваю праблему. Эксперты з урбаністычнай галіны разгледзяць ваш запыт і правядуць індывідуальную кансультацыю. Дэталі — ў апісанні гугл-формы.
*Дапамога аказваецца задарма
Спасылка на форму для заяўкі: https://forms.gle/arPvTetAbMjaJUWY9
Дэдлайн: 12 чэрвеня.
@supolka_by | @jadnajsia
Сябры і сяброўкі, Менская ўрбаністычная платформа радая паведаміць, што мы адкрываем збор заявак ад тых дваровых супольнасцяў і актывістаў, якім патрэбная нашая дапамога*.