Жыроўкі мінчан могуць “пацяжэць” на 2,3 рубля каб назіраць за сабой Начальнік групы па працы з ключа…

Жыроўкі мінчан могуць “пацяжэць” на 2,3 рубля каб назіраць за сабой

Начальнік групы па працы з ключавымі кліентамі ф-ла «Менская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Віктар Канюшык на працоўнай нарадзе 19 траўня заявіў:

Для аснашчэння ўсяго жылфонду Мінска сістэмамі відэаназірання патрабуецца 100 тысяч камер

Неабходны мінімум на адзін двор – 15 відэакамер

Мы гатовы ўсталяваць абсталяванне, неабходнае для працы сістэмы, за свой кошт. Жыхарам трэба будзе толькі ўносіць абаненцкую плату – 2,3 рубля з кватэры ў месяц

Доступ да малюнкаў з камер у рэжыме онлайн, а таксама да запісаў, якія будуць захоўвацца на серверы не менш за 30 дзён, будзе ў прадпрыемстваў ЖКГ

Жыхары таксама змогуць бясплатна атрымаць лагін і пароль для прагляду відэа ў ЖКГ або «Белтэлекам» па заяўным прынцыпе

На ўстаноўку сістэм ва ўсіх дамах Мінска спатрэбіцца два-тры гады. Але рэалізацыя праекта магчымая толькі ў выпадку, калі відэаназіранне стане асноўнай жыллёва-камунальнай паслугай.
Zerkalo.io

Як вам такое?