Святлана Ціханоўская распавяла, што яе з Сяргеем Ціханоўскім мінскую кватэру арыштавалі. “У ёй апісалі ўсё — аж да акварэльных фарбаў дзяцей — каб прадаць і сабраць грошай у казну. У канфіскатах Гомеля проста цяпер прадаюць тэхніку, з якой 29 траўня 2020 года затрымалі Сяргея”. Яна заклікала не даць рэжыму магчымасці нажыцца на зняволеных ды не купляць у канфіскатах нічога.
https://novychas.online/hramadstva/cihanouskaja-ne-dajce-rezymu-zrabic-jaho-pavodzi