Зразумела, чаму ўсе гэтыя “суды” закрытыя. Таму, што абвінавачванні прыдуманыя, а пацукі нават справы сфабрыкаваць не могуць. Таму, што “судзяць” яны смелых і свабодных людзей, якіх не атрымалася зламаць ці запалохаць. І, нарэшце, таму, што надта ж подлымі і нікчэмнымі выглядаюць “следчыя”, “суддзі” ды “пракуроры” побач з героямі, якіх яны адпраўляюць за краты.
І ўсе гэтыя пацукі разумеюць, добра разумеюць, што самі і ёсць сапраўдныя злачынцы ў зале суда. Прыйдзе час, і сённяшнія палітвязні выйдуць з турмаў з гонарам, а пачвары зоймуць іх месцы за кратамі.
Вось тады суды будуць адкрытымі, і гледачоў збяруцца поўныя залы, і прысуды народ сустрэне апладысментамі.
І ніхто не прыйдзе ў турму на спатканне да пацукоў, і ніхто не будзе пісаць ім лісты з волі. Сябры знікнуць у адзін момант, дзеці зменяць прозвішчы. І толькі “Вясна” будзе сачыць, каб іх правы не парушаліся. А можа і не будзе.
Злачынных суддзяў – за краты!
Свабоду героям!
Свабоду Марфе Рабковай!
Свабоду Андрэю Чапюку!
Свабоду Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду!
Свабоду Аляксандру Францкевічу!
Свабоду Аляксею Галаўко!
Свабоду Паўлу Шпетнаму!
Свабоду Аляксандру Казлянку!
Свабоду Мікіце Дранецу!
Свабоду Андрэю Марачу!
Свабоду Данілу Чулю!
Будучыня належыць нам, а ў пацукоў будучыні няма.
Жыве Беларусь!