Сама меней 120 чалавек асудзілі ў Беларусі ў студзені па палітычна матываваных крымінальных справахС…

Сама меней 120 чалавек асудзілі ў Беларусі ў студзені па палітычна матываваных крымінальных справах

Сярод іх 93 мужчыны і 27 жанчын, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». У Менску вынесьлі 70 выракаў палітычнага характару, у Горадзенскай вобласьці — 16, Гомельскай — 14, Берасьцейскай — 8, Менскай — 6, Магілёўскай — 5, Віцебскай — 1.

Пры гэтым праваабаронцам пакуль вядомыя вынікі толькі 19 судоў, бо ўлады ўсяляк імкнуцца абмяжоўваць інфармацыю пра такія працэсы.