Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць
Стала вядома, што 15 лістапада (11:00) у Судзе Заводскага раёна Мінска адбудзецца суд над Дзмітрыем Дубоўскім па справе аб падзеях 2010 года. Гаворка ідзе пра падзеі 30 жніўня 2010 года, калі была здзейснена атака кактэйлямі Молатава на Амбасаду Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляюць праваабаронцы.
Дзмітрыя абвінавачваюць па ч.2 арт. 339 КК РБ (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК РБ (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Каляда.
Падтрымайце Дзмітрыя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму