425 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За кастрычнік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не ме…

425 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За кастрычнік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя кастрычніцкага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек, з якіх 36 жанчын і 78 мужчын;
Ім агулам прысудзілі 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, 15 гадоў «хіміі», 67 гадоў «хатняй хіміі», 391 040 рублёў штрафаў, 4 месяцы арыштаў, 10 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў;
1 чалавека пазбавілі воінскага звання «старшы прапаршчык у адстаўцы».

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту суды ўжывалі ў 99,13% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.

Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3t0rR71