
Затрыманы ўладальнік буйной сеткі аўтахаўсаў Butikavto. Як стала вядома @nashaniva, у кампанію на гэтым тыдні прыходзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Ператрусы прайшлі ў офісах па ўсёй краіне, а кіраўніцтва — у тым ліку і ўладальнік бізнесу Іван Лябейка з Іўя — затрыманае.
Аўтахаўс Butikavto з’явіўся ў Іўі ў 2023 годзе. Сёння ў кампанію ўваходзяць 25 аб’ектаў у 18 гарадах, там працуе прыкладна 100 чалавек. То-бок, яна вырасла вельмі хутка.
У 2025 годзе праз рахункі Butikavto прайшло 287 млн рублёў, а прыбытак за першае паўгоддзе 2026-га — 6,6 млн рублёў. Дакладныя прычыны візіту сілавікоў невядомыя. У кулуарах кажуць пра ўхіленне ад падаткаў.