Увага! Будзьце пільнымі: лукашысты стварылі фэйкавыя чат-боты “Гомельскай Вясны”Існуе толькі два сап…

Мінск Навіны

Увага! Будзьце пільнымі: лукашысты стварылі фэйкавыя чат-боты “Гомельскай Вясны”

Існуе толькі два сапраўдныя каналы сувязі з гомельскімі праваабаронцамі, яны згаданыя на нашым сайце – гэта наш афіцыйны чат-бот, а таксама Telegram-акаунт Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У мэсэнджары Telegram знайшліся два фэйкавыя чат-боты з назвамі “Гомельская вясна” і такім аватарам, які выкарыстаны ў Telegram-канале “Гомельская Вясна”.

Вельмі імаверна, што гэтыя чат-боты стварылі супрацоўнікі карных структураў кіроўнага цяпер у Беларусі рэжыму для таго, каб рэпрэсаваць людзей, якія маюць намер звярнуцца па дапамогу ў Гомельскую філію Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Карнікі надалі самі сабе фармальнае права рэпрэсаваць людзей за звароты ў арганізацыі, якія яны самі ж абвясцілі так званымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. Такія звароты карныя структуры абвяшчаюць “садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці”.

Як зразумець, што вам трапіўся фэйк — чытаце ў нашым матэрыяле.