ДзядыДзяды — адзін з найстаражытнейшых беларускіх абрадаў, калі памінаюць памерлых продкаў. Паводле …

Мінск Навіны

Дзяды

Дзяды — адзін з найстаражытнейшых беларускіх абрадаў, калі памінаюць памерлых продкаў. Паводле народнай традыцыі, у гэты дзень душы нябожчыкаў вяртаюцца дадому — і іх трэба сустрэць, не забыць.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС расстраляў больш за сто дзеячаў беларускай культурнай і гаспадарчай эліты — паэтаў, пісьменьнікаў, вучоных, лідэраў грамадзкага жыцьця. Гэтую ноч называюць Ноччу расстраляных паэтаў. Яна суседнічае зь Дзядамі і стала асацыюецца цяпер зь імі.

Запрашаем на набажэнства ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.

Субота, 31 кастрычніка
18:00
Набажэнства пройдзе па-беларуску
Holden Ave, London N12 8HY

Прыходзьце памянуць продкаў і ўсіх, хто загінуў за Беларусь.