
Як выглядаў “спецаб’ект НКВД” у Курапатах? А вось так.
НКВД было дзяржавай у дзяржаве, таму ўсё цела СССР было пакрыта гэтымі праклятымі спецаб’ектамі. Ад Далёкага Усходу да Менску. На фота – адзін з іх.
Сістэма тая самая, як ва ўрочышчы Брод/Курапаты. Высокі забор з дошак у нахлёст. Малады лясок на самой тэрыторыі. І… больш нічога. Нішто.
Чэкісты на фота для чагосці прывалаклі яшчэ і школьную парту. Можа, выракі зачытваць?..
Фота з прыватнага архіву