Этнацэнтр «Світанак» прыняў удзел у імпрэзе «Ноч (не) расстраляных паэтаў»
На сцэне сустрэліся тры пакаленні — дзеці, бацькі і бабулі. Разам мы ўшанавалі памяць беларускіх паэтаў, чые галасы немагчыма прымусіць замаўчаць.
Дарослыя прачыталі верш Міхася Чарота «Жывыя акорды», разам выканалі рэкруцкую песню «Ох, маменька», дзеці прачыталі верш Юлія Таўбіна «Люблю я край, дзе вечары».
Праз паэзію і песню мы захоўваем памяць, перадаём нашу спадчыну наступным пакаленням і працягваем гучаць па-беларуску