
Новыя падрабязнасці пра пахаванне Святланы Курс
Родныя аўтаркі просяць усіх, хто прыйдзе на развітанне не рабіць фота. Таксама просяць не прыносіць шмат кветак.
На паніхідзе будзе прысутнічаць урна з прахам. Паводле апошняй волі пісьменніцы яе цела было крэміраванае.
Развітанне адбудзецца 26 ліпеня ў Варшаве: а 14:00 – у касцёле Святога Аляксандра, а 15:30 – у Музеі Вольнай Беларусі.