Дзмітрый Казлоў (“Шэры Кот”) пра прэзентацыю кнігі “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дзмітрый Казлоў (“Шэры Кот”) пра прэзентацыю кнігі “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” Паліны Прысмаковай.

24 ліпеня 2026 года ў Вільні, у культурным цэнтры Kablys, адбылася прэзентацыя кнігі пра асновы беларускага дзяржаўнага кіравання і стварэнне новых дзяржаўных інстытутаў. Аўтарка кнігі — Паліна Прысмакова, прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Florida Atlantic University, даследчыца, грамадская дзяячка, а таксама сакратарка Рады БНР.


Прэзентацыя аказалася на дзіва нескучнай: аўтарка абрала жывую, нефармальную манеру зносін са слухачамі, а сама сустрэча больш нагадвала інтэрактыўную віктарыну з пытаннямі па тэмах, якія разглядаюцца ў кнізе.


Пасля афіцыйнай часткі і адказаў на пытанні ўдзельнікам прапанавалі пачастунак. У сяброўскай і нязмушанай атмасферы ўсе ахвотныя маглі паразмаўляць з Палінай, а таксама атрымаць аўтограф на сваёй кнізе.


Што да самой кнігі, то яна простай і зразумелай мовай тлумачыць складаныя для многіх пытанні, звязаныя з эканомікай і дзяржаўным кіраваннем у Беларусі.


https://youtu.be/zt9N8oi42mc
Критический сбой: что не так с системой Лукашенко?

#политика #экономика #беларусь #лукашенко

Полина Присмакова – известный беларуский ученый-экономист и общественный деятель, исследовательница в сфере госуправления; жывет и работает в США. Профессор Флоридского атлантического университета (Florida Atlantic…