Вайна, як чума – яе лёгка ўпусьціць у дзьверы але цяжка потым вымесьці. І скончваецца яна, зусім не так як прадбачвалася, з глыбокімі траўмамі і сваімі эканамічнымі і сацыяльнымі наступствамі.
Таксама яе немагчыма цалкам падрыхтавацца і прадбачыць яе кірункі. Гэта стыхія, якая зьмятая дзяржавы і народы.
Рэжым Лукашэнкі за 30 год шмат зрабіў каб пераўтварыць краіну ў рэсурс вайны ўпусьціць чуму ў дом, і зараз не ведае як ад яе пазбавіцца, бо сам стаў часткай гэтай хваробы.
І для Беларусі гэтая вайна не скончыцца хутка і без балюча.
Зьдзіўляе канешне і тое, што і некаторыя дзеячы беларускай супольнасьці не супраць таго, каб полымя вайны перакінулася ў Беларусь, і беларусы заплацілі за сваю нібы пасіўнасьць, працу на рэжым і Расею сваей крывей. Заплацілі за тое, што не зрынулі Лукашэнку ў 2020 годзе, хаця асноўныя апазыцыйныя дзеячы ў 2020 годзе, чакалі што Беларусь вызваліць як раз Пуцін, і будзе добра і хораша, як у Маскве.
У падобных разважаньнях галоўная думка – каб вайна зрынула існуючы рэжым. Шчыра кажучы – гэта жудасны выбар, паміж Лукашэнкам і вайной. І мне падаецца беларусы гэтага не заслугоўваюць, тым больш ніхто не ведае наступствы падобных варыянтаў.
Іншая думка – вайна ў Беларусі прысьпешыць вызваленьне.
Але, калі мы кажам пра вызваленьне, рэальнасьць на сёньняшні дзень такая:
1. Вайна скончыцца калі будзе цалкам разьбіта Расея;
2. Палітычных зьменаў у Беларусі можна дасягнуць толькі калі будзе разьбіта Расея, якая падпіша мірны дагавор і пачне дэмілітарызацыі і дэімперыялізацыю;
3. Вывесьці з гульні рэжым Лукашэнкі з вайны на дадзеным этапе можна праз нанясеньне ўдараў і змушэньне яго падпісаць сэпаратныя дамоўленасьці з Украінай, якія між іншым будуць гарантаваць яго абмежаваную ўладу на пэўны час, бясьпеку і нейтралітэт краіны. Пры гэтым Кіеў павінен будзе частку сваіх войскаў перакінуць на ўсходнюю мяжу Беларусі, каб забясьпечыць гэты нейтралітэт.
4. Каб аслабіць аўтарытарны рэжым неабходна нанесьці балючыя ўдары па ўсей інфраструктуры Беларусі, ад вайсковых баз да нафтапровадаў і прадпрыемстваў ВПК;
У сваю чаргу асобныя ўдары, без сухапутнай апэрацыі, наўрад ці ў адзіны момант абрынуць рэжым Лукашэнкі. Аўтаматычнага падзеньня і распаду сыстэмы не адбудзецца. Асабліва пры рвсейскім заплеччы. Яно можа мець мейсца ў выніку сталага сыстэмнага пагаршэньня сытуацыі – павялічэньня ўзроўню ўнутранай небясьпекі і страты кантролю над часткай тэрыторыі.
5. Калі мы кажам пра вызваленьне праз сыстэмныя вайсковыя дзеяньні, то дзеля гэтага неабходна ўласнае нацыянальнае войска, з уласным камандаваньнем, штабам і сфарміраванай вайскова-палітычнай нацыянальнай адміністрацыяй. Вайскова-палітычны штаб павінен быў бы каардынаваць дзеяньні і стратэгію вызваленьня з Кіевам і НАТА, як і забясьпечваць адпаведную дапамогу ў самім працэсе вызваленьня.
Менавіта такі суб’ект мог бы ўсталяваць нацыянальную ўладу над часткай тэрыторыяй краіны, альбо ўсей краінай, да правядзеньне выбараў. Вось гэта і есьць вызваленьне. Менавіта такая задача ставілася ў кантэксьце фарміраваньня стратэгіі Рады Бясьпекі Палка Каліноўскага.
На дадзеным этапе, няма ні адзінага штабу, ні стратэгіі, ні ўласнай маналітнай вайсковай арганізацыі. Няма і не будзе нават крокаў па фарміраваньню такой структуры ў бліжэйшы час. Больш таго, як раз ЕС ад самага пачатку была і есьць супраць сілавога сцэнара і падтрымкі беларускіх вайсковых праектаў.
6. Калі ж раптам Кіеў вырашыць вызваляць Беларусь, і праліваць за гэта вызваленьне кроў сваіх вайскоўцаў (што малаверагодна), то не дзеля таго, каб прывезьці ў Беларусь апазыцыю, а для дасягненьня сваіх уласных палітычных і стратэгічных і мэтаў і забесьпячэньня нацыянальных інтарэсаў. На што аб’ектыўна мае права, як і права моцнага і права пераможцы.
Тады, вызваліўшы Беларусь сваімі сіламі, менавіта Кіеў будзе вырашаць хто і як стане кіраваць краінай, можа ўсталяваць фармат і структуру ўлады, выставіць кошты кантрыбуцыі, і ў якасьці гэтых коштаў нацыяналізаваць частку прадпрыемстваў.