«Брудная бомба па-беларуску»Так навуковец Сяргей Бесараб каментуе распараджэнне Лукашэнкі пра вяртан…

Мінск Навіны

«Брудная бомба па-беларуску»

Так навуковец Сяргей Бесараб каментуе распараджэнне Лукашэнкі пра вяртанне ў сельгасвытворчасць земляў, забруджаных радыяцыяй.

«Трэба адраджаць гэтыя землі. Чаго б нам ні каштавала – трэба вярнуцца да тых земляў, якія ў нас былі ў савецкія часы», – заявіў Лукашэнка.

Радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб у каментары «Белсату» назваў вяртанне забруджаных земляў у сельскую і лясную гаспадарку катастрофай. Бо радыенукліды з забруджанай зямлі разнясуць па тэрыторыі ўсёй Беларусі.

За мінулыя гады чарнобыльскія цэзій і стронцый паспелі апусціцца ў падлесак і глебу на 15–20 см глыбіні. Цяпер іх «падымаюць з магілы» наверх і дадаюць у наваколле.

Усю размову з Сяргеем Бесарабам слухайце ў праграме
«Студыя Белсат».

Чытайце на сайце па спасылцы.