«Роўны нуль»: у Польшчы заявілі пра поўнае спыненне нелегальных перасячэнняў мяжы з Беларусі
За першы квартал 2026 года польскія службы не зафіксавалі ніводнага выпадку незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі, назваўшы вынік «100% эфектыўнасцю».
Паводле яго, улады прытрымліваюцца палітыкі «нулявой талерантнасці»: тых, хто парушае правілы знаходжання, абавязваюць пакінуць краіну. У 2025 годзе было вынесена амаль 15 тысяч рашэнняў пра вяртанне замежнікаў — удвая больш, чым у 2022-м.
Таксама Кервінскі адзначыў, што на мадэрнізацыю мяжы з Беларуссю Польшча выдаткавала каля 3 млрд злотых. Новая сістэма з электронным кантролем, паводле яго слоў, дазваляе выяўляць пагрозы яшчэ да іх набліжэння да мяжы.”
Беларуская служба польскага радыё