Радыёактыўнымі адкідамі зоймуцца «сакрэтныя» працаўнікіНа прадпрыемстве, якое займаецца пытаннямі пе…

Мінск Навіны

Радыёактыўнымі адкідамі зоймуцца «сакрэтныя» працаўнікі

На прадпрыемстве, якое займаецца пытаннямі перапрацоўкі і пахавання радыеактыўных адкідаў (БелРАА), схавалі структуру арганізацыі і імёны супрацоўнікаў, заўважыў «Флагшток».

Гэта адбылося калі на пасадзе дырэктара з’явіўся былы супрацоўнік КДБ Міхаіл Кісель. Гэта азначае, што цяпер беларусы не будуць ведаць, хто адказны за прыняцце рашэнняў, звязаных з абыходжаннем з радыеактыўнымі адкідамі.

Цяпер у Беларусі ідзе выбар месца для пабудовы могільніка для сталага захоўвання радыеактыўных адкідаў. Паводле звестак BELPOL, на першым этапе разглядаліся два магчымыя ўчасткі: Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці ля мяжы з Расеяй і тэрыторыя побач з БелАЭС у Астравецкім раёне.

У сярэдзіне жніўня 2025 года была прынятая пастанова пра сховішча за 22 кіламетры ад мяжы з Літвою. Тым часам на Гомельшчыне прайшло грамадскае абмеркаванне могільніка ў Навасёлках, блізу мяжы з Украінай.

Падрабязнасці на сайце па спасылцы.

З Беларусі чытаць можна тут.