Сустрэча з беларусамі Уроцлава24 красавіка а 17:00 Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” сустрэнецца з…

Сустрэча з беларусамі Уроцлава

24 красавіка а 17:00 Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” сустрэнецца з беларускай дыяспарай Уроцлава.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе Tadeusza Kościuszki 169/2 (KOD).

Сустрэча будзе прысвечана палітычнай сітуацыі, а таксама іншым пытанням, якія хвалююць беларусаў. Мы абмяркуем, якой можа быць будучыня Беларусі, ролю Каардынацыйнай Рады — прадстаўнічага органа беларусаў, прызнанага Сенатам Польшчы, і чаму важна прыняць удзел у выбарах з 11 па 17 мая. Таксама абмяркуем актуальныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, падзелімся вынікамі працы нашай кааліцыі ў гэтым кірунку.

Прыходзьце, задавайце пытанні, дзяліцеся сваімі меркаваннямі і запытамі. Мы будзем радыя бачыць кожнага і кожную.

24 красавіка, пятніца
17:00 – 19:00
Tadeusza Kościuszki 169/2,
KOD, Уроцлаў

Сустрэча арганізавана пры падтрымцы суполкі “Беларусы Уроцлава”.