У Берасьці 9 траўня аб’яднаюць акцыю «Беларусь памятае» з расейскай акцыяй «Бессмертный полк»https:/…

У Берасьці 9 траўня аб’яднаюць акцыю «Беларусь памятае» з расейскай акцыяй «Бессмертный полк»

https://smarturl.click/j7nZj

Пра гэта паведамілі ў «Русским доме» ў Берасьці, які ўчора да Дня перамогі пачаў раздаваць георгіеўскія стужкі.

Акцыя «Бессмертный полк» пачалася ў Расеі ў 2012 годзе як грамадзкая ініцыятыва — прайсьці шэсьцем з партрэтам свайго рэальнага сваяка, які загінуў або прынамсі ўдзельнічаў у Другой усясьветнай вайне.

Крэмль узяў гэтую ідэю для прапагандысцкай акцыі, якую праводзяць па ўсёй Расеі, а таксама пракрамлёўскія актывісты за яе межамі — часам пад іншымі назвамі. Акцыі «Бессмертный полк» праходзілі і ў Беларусі з 2012 да 2019 году.