Бог выбірае слабых для выканання вялікіх задач, праяўляючы сваю сілу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бог выкарыстоўвае слабых

Калі б вы былі Богам і мелі нейкую слаўную задачу, якую трэба было б выканаць, каго б вы выбралі? Кагосьці з відавочнымі дарамі? Ці таго, хто слабы, пакорлівы і, здаецца, мае зусім мала прыродных талентаў? Дзіўна, але Бог часцей за ўсё выбірае слабых для самых вялікіх задач. Гэта адзін са спосабаў, праз які Ён можа праявіць Сваю ўсемагутную сілу.

Ці няма ў вас занадта высокага і ганарлівага меркавання пра сябе і свае здольнасці. Калі так, будзьце асцярожныя. Богу цяжка выкарыстоўваць таго, хто думае такім чынам. Старайцеся ўбачыць сваю мізэрнасць і ўпакорыцца перад славай Божай. Ён хоча выкарыстоўваць вас для вялікіх спраў, але толькі калі вы дазволіце Яму быць Тым, хто дзейнічае ў вас і праз вас. Такім чынам, слава будзе належаць Яму, а праца будзе выканана паводле Яго дасканалай мудрасці і стане плодам Яго бязмежнай Міласэрнасці.

Госпадзе, я аддаю сябе на Тваё служэнне. Дапамажы мне заўсёды прыходзіць да Цябе ў пакоры, вызнаючы маю слабасць і грэх. У гэтым стане пакоры, калі ласка, ззяй праз мяне, каб Твая слава і сіла здзяйснялі вялікія справы.