Раней праваабаронцы паведамлялі, што ў наваполацкай калёніі знаходзяцца журналіст Андрэй Аляксандраў, журналіст і дзеяч Саюзу палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут, блогер і грамадзкі актывіст Эдуард Пальчыс (але зараз знаходзіцца на так званай “крытцы” у Магілёве), музыка Tor Band Дзьмітры Галавач.
А ў магілёўскай — Аляксандар Кардзюкоў, сьведак забойства берасьцейца Генадзя Шутава, журналіст Алег Супрунюк, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя.