Невядомыя збіраюць звесткі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Пры гэтым яны прыкрываюцца іме…

Невядомыя збіраюць звесткі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Пры гэтым яны прыкрываюцца імем журналіста Змітра Панкаўца. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках:

На ўдаву загінулага ваяра Васіля “Дзіра” Рапіцкага выйшаў чалавек, падпісаны ў тэлеграме, як “Зміцер Панкавец”, з просьбай на інтэрв’ю. Святлана зацікаўленая, каб памяць пра яе мужа жыла, таму пагадзілася на размову. Інтэрв’юер ціснуў на тое, што офіс Святланы Ціханоўскай нічога не робіць для добраахвотнікаў. Чакаў, каб тое ж казала і ўдава Дзіра.

Таксама суразмоўца папрасіў у яе кантакт беларускага байца Аляксандра Клачко, які ваяваў у складзе палка Каліноўскага.