Статкевіч паведаміў, што яму так і не вярнулі пашпарт і могуць забраць палову пэнсіі → https://smart…

Статкевіч паведаміў, што яму так і не вярнулі пашпарт і могуць забраць палову пэнсііhttps://smarturl.click/Axk3g

«Пашпарт застаўся ў калёніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты. Пакінулі як сувэнір? А безь яго ня тое, што за мяжу на абсьледаваньне не падзеш, як многія прапануюць, нават у мясцовую паліклініку ня зьвернешся. І не дакажаш, што я — гэта я», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

«Толькі адны мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізычнае існаваньне без дакумэнтаў, але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пэнсііі, якую я таксама не магу аднавіць бяз пашпарту».