
Паўла Дурава абвінавачваюць у «садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці»
У выданні «Российская газета» сцвярджаюць, што паводле абвінавачання, частка злачынстваў, у тым ліку дыверсіі і «экстрэмісцкія» акцыі ў Расеі, каардынавалася праз мэсэнджар. Таксама Telegram звязваюць з падрыхтоўкай тэракту ў «Крокус Сіці Хол» у сакавіку 2024 года. Паводле газеты,
Паводле газеты, Роскомнадзор накіраваў камандзе Дурава больш за 150 тысяч патрабаванняў выдаліць супрацьпраўны кантэнт, але яны нібыта былі праігнараваныя. Раней улады заявілі пра намер абмежаваць працу сэрвісу і магчымае яго блакаванне.
Сам Павел Дураў казаў, што ціск на Telegram звязаны з жаданнем уладаў прымусіць карыстальнікаў перайсці на дзяржаўны мэсэнджар.