
Эўрапарлямэнт у рэзалюцыі да гадавіны расейскага ўварваньня заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расеі і Беларусі: https://smarturl.click/5Z9XD
Эўрапарлямэнт заклікаў увесьці дадатковыя санкцыі, такія як усёабдымная забарона на імпарт з Расеі і Беларусі, у тым ліку, на сыравіну, а таксама забарону на марскія перавозкі на ўвесь экспарт расейскай нафты.
У рэзалюцыі адзначаецца, што ніякія санкцыі не павінны скасоўвацца да моманту заключэньня і ўстойлівага выкананьня мірнага пагадненьня.