1582 — папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юльянскага календара на новы, які пасьля атрымаў назву грыгарыянскага. 1839 — пачаўся Полацкі царкоўны сабор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году. 1918 — Эстонія абвясьціла незалежнасьць. 1942 — пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі». 2022 — Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Ракетныя ўдары і сухапутны напад адбыліся ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.
Нарадзіліся: Мацей Сарбеўскі, Вільгельм Грым, Янка Геніюш, Янка Хвораст, Эдвард Кісель, Надзея Дземідовіч, Рыгор Барадулін, Алена Адамчык, Стыў Джобс.
У памяці: Ян Агінскі, Мацей Догель, Ядвігін Ш., Клод Шэнан.