
Рэйтынг пашпартоў: беларускі за год страціў чатыры пазіцыі і заняў 58 месца. Global Passport Power Rank ацэньвае толькі крытэрыі мабільнасці.
Сярод суседзяў Беларусі найвышэйшыя пазіцыі займаюць Польшча і Латвія — абедзве краіны занялі 4 месца. Пашпарт Літвы на 5-м радку, Украіны — на 23-м, а Расіі — на 41-м.
Складальнікі рэйтынгу таксама надаюць індывідуальны рэйтынг — тады на адно месца толькі адна краіна. У такім спісе беларускі пашпарт на 112 месцы.