Пасьля вызваленьня 123 палітвязьняў дакладчык ААН заявіў, што прыкмет зьмены палітыкі рэпрэсій у Бел…

Пасьля вызваленьня 123 палітвязьняў дакладчык ААН заявіў, што прыкмет зьмены палітыкі рэпрэсій у Беларусі няма: https://smarturl.click/7vqgG

Рэпрэсіі працягваюцца, агульная колькасьць людзей, якіх праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зьняволенымі, па-ранейшаму перавышае 1100 чалавек.

«Нядаўнія вызваленьні суправаджаліся высылкай у іншыя краіны, а тыя, каму пасьля вызваленьня дазволілі застацца ў Беларусі, апынуліся пад жорсткім рэжымам назіраньня.

Гэтыя людзі з нецярпеньнем чакалі вяртаньня дадому і да сваіх сем’яў. Замест гэтага іх выслалі з краіны, пакінулі бяз сродкаў для існаваньня, а ў некаторых выпадках яшчэ і пазбавілі дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу»

Асобна ён нагадаў пра Мікалая Статкевіча, які 11 верасьня адмовіўся пакідаць Беларусь і зь мяжы быў вернуты ў вязьніцу.