Гродзенская дыяцэзія абвясціла збор сродкаў на аднаўленне касцёла ў СапоцкінеГродзенская дыяцэзія а…

Гродзенская дыяцэзія абвясціла збор сродкаў на аднаўленне касцёла ў Сапоцкіне

Гродзенская дыяцэзія абвясціла збор ахвяраванняў на аднаўленне касцёла ў Сапоцкіне, які моцна пацярпеў у выніку пажару. Ахвяраванні плануецца накіраваць на аднаўленне даху, унутранага ўбранства святыні і касцёльных кніг.

Пажар адбыўся ў нядзелю, 14 снежня, У выніку агню быў пашкоджаны дах будынка, закураны сцены і істотна пацярпела ўнутранае аздабленне касцёла.

Касцёл у Сапоцкіне з’яўляецца адной з найстарэйшых святыняў Беларусі. Яго гісторыя пачынаецца ў XVIII стагоддзі: спачатку тут стаяў драўляны храм, пазней перабудаваны ў мураваны. У XIX стагоддзі касцёл рэстаўравалі, у савецкі час ён быў закрыты і выкарыстоўваўся не па прызначэнні. Гэта не першы пажар у гісторыі святыні — 15 снежня 1989 года тут згарэў галоўны алтар.

Мая Краіна Беларусь