У вернага сябра Dapamoga, музыканта Максіма Шчарбіны, выйшла першая песня на сэрвісе Spotify!У мяне…

У вернага сябра Dapamoga, музыканта Максіма Шчарбіны, выйшла першая песня на сэрвісе Spotify!

У мяне на Spotify выйшла першая песня. Прашу падтрымаць яе праслухоўваннямі — гэта вельмі важна для бачнасці артыста на гэтай платформе.

Зараз ідзе праца над запісам альбома, ужо гатовыя і некаторыя іншыя песні, але іх трэба выкладваць на Spotify паступова (гэта неабходна для алгарытмаў сэрвісу).

Калі вы дашлёце зацікаўленым спасылку на мой профіль у Spotify і людзі націснуць «Падпісацца», яны будуць бачыць новыя рэлізы, а я атрымаю неабходную падтрымку на Spotify.


Шчыра віншуем з гэтым важным крокам і жадаем натхнення, новых слухачоў і далейшых творчых поспехаў!

З нецярпеннем чакаем новых выступленняў Максіма ў Беларускім Замку!