«Нельга адмяніць памілаваньне»: Што юрысты кажуць пра справу Міколы Саткевічаhttps://smarturl.click/…

«Нельга адмяніць памілаваньне»: Што юрысты кажуць пра справу Міколы Саткевіча

https://smarturl.click/5ZX90

МУС Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча, што ён адбывае пакараньне згодна з выракам суду 4-гадовай даўніны. Аднак сёлета ў верасьні яго памілавалі разам зь іншымі вязьнямі.

Свабода распытала юрыстаў, як гэта суадносіцца з законам і міжнароднымі нормамі.

«Гэта ўсё ня мае нічога агульнага з заканадаўствам. У законах, якія рэгулююць тое, як адбываецца памілаваньне, нічога не прапісана пра падобныя выпадкі. Калі ёсьць згода чалавека, ёсьць рашэньне пра памілаваньне — то чалавек лічыцца памілаваным. Нейкім чынам адмяніць гэта ў адміністрацыйным парадку немагчыма, гэта проста не прадугледжана», — сказала юрыстка праваабарончага цэнтру «Вясна» Сьвятлана Галаўнёва.

Таксама паводле закону мусіць быць прадстаўленая інфармацыя пра зьняволенага чалавека.

«Такое ўтрыманьне бязь вестак парушае міжнародныя нормы і абавязкі краіны ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў», — адзначыла юрыстка.