У рэпэртуары гурта «Касары» — рэкруцкія, касарскія, бяседныя і лірычныя песьні.
Гурт стварыўся восеньню 2023 года ў Варшаве, а ўсе ягоныя ўдзельнікі родам зь Беларусі.
«Задача была простая: запісаць альбом максымальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфэктаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энэргію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязьмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыцьцё гэтым спрадвечным песьням», — напісаў адзін з вакалістаў гурта, музыка Зьміцер Доўгушаў(на фота).