«Новая Беларусь» Карпянкова. Як Карпянкоў стварыў дабрачынны фонд, які забяспечыў яго сваячку і жон…

«Новая Беларусь» Карпянкова. Як Карпянкоў стварыў дабрачынны фонд, які забяспечыў яго сваячку і жонак калегаў з ГУБАЗіКа

У 2024 годзе патрыятычныя клубы ўнутраных войскаў МУС аб’ядналіся пад дахам фонду «Маладая гвардыя», стварэнне якога ініцыяваў Мікалай Карпянкоў:

«Утварэнне фонду – гэта магчымасць прыцягнення сродкаў для развіцця вайскова-патрыятычнага руху і аказання дапамогі тым, каму яна патрэбная. Мы стварылі гэты фонд, які аб’ядноўвае ўсе ВПК, структуры, арганізацыі, знакамітых людзей, палітыкаў, бізнэсоўцаў, каб займацца развіццём вайскова-патрыятычнага выхавання».

На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак «Бюро» высветліла, што на самай справе хавае фонд намесніка міністра ўнутраных спраў.

Пад эгідай «патрыятычнага» і «духоўна-маральнага» выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.

Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе «Маладая гвардыя», куды ідуць асноўныя грошы фонда, як ён умантаваны ў сілавы і ідэалагічны апарат Беларусі і чаму ў ім вучаць дзяцей?

Пра гэта ды іншае мы раскажам у нашым расследаванні «Новая Беларусь» Карпянкова.

Калі вы хочаце падтрымаць “БЮРО”, то можна падпісацца на наш “Patreon”. Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.