Сёння дзень народзінаў за кратамі “адзначае” Эдуард Пальчыс – беларускі дзеяч, нацыяналіст, блогер і…

Сёння дзень народзінаў за кратамі “адзначае” Эдуард Пальчыс – беларускі дзеяч, нацыяналіст, блогер і публіцыст, заснавальнік старонкі 1863x, на якой расеізаваным беларусам у тэкстах тлумачыў нашу гісторыю ды палітыку, у тым ліку спрабаваў данесці пра пагрозу з боку Расіі, за што яшчэ ў перыяд 2010-х быў рэпрэсянаваны і зняволены.

У лік актыўнасцяў Пальчыса ўваходзіла таксама абарона Курапатаў, арганізацыя БНР-100 ці падтрымка беларускай мовы, якая знікае пад уплывам расеізацыі.

Эдуард быў зноў зняволены ў верасі 2020 года і “асуджаны” на 13 гадоў.