Канчатковае рашэнне: Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы!.У Варшаве ўдалося дамагчыся спр…

Канчатковае рашэнне: Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы!.

У Варшаве ўдалося дамагчыся справядлівасці ў яшчэ адной справе, звязанай з Дублінскім рэгламентам:
Варшаўскі адміністрацыйны суд скасаваў рашэнне аб высылцы Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву.

Такім чынам, маці беларускай журналісткі і культурнай дзеячкі Кацярыны Ваданосавай, Нэлі Ваданосава, застанецца ў Польшчы, нягледзячы на тое, што па Дублінскім рэгламенце яе мусілі адправіць у Літву (бо ў яе літоўская віза, а міжнародную абарону яна просіць у Польшчы).

Гэтае рашэнне стварае важны прэцэдэнт і паказвае, што польскія суды могуць улічваць гуманітарныя абставіны, асабліва ў дачыненні да беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.

Мая Краіна Беларусь