Эка-таксоўка ў «Кропцы».Даражэнькія, мы замовілі эка-таксоўку ад 
parki ar minda. А гэта значыць, што вы можаце прынесці вашу 
чыстую і адсартаваную другасную сыравіну ў «Кропку», а мы перададзім яе на перапрацоўку. 
У мінулы раз мы заплацілі за эка-таксоўку 47,2 лары. Будзем удзячныя вашым данатам на аплату гэтай паслугі.
Што можна і што нельга прыносіць чытайце ў падрабязнай і зразумелай 
інструкцыі.  
Сыравіна, якая не адпавядае патрабаванням, прымацца не будзе! Калі можна прынесці: 1 траўня (серада) з 18:30 да 21:00