Нагадаем, як выбраць дакладнае слова. Як па-беларуску рас. „точка“? Кропка? Ня толькі.
Кропка — плямка, сьлед. Таго ж кораня слова кропля. Кропка (.), двукроп’е (:), шматкроп’е (…) — знакі прыпынку.
Пункт — даўні лацінізм у беларускай мове: * пункт a, b, c у матэматыцы; * пункт апоры ў фізыцы; * пункт гледжаньня (рас. точка зрения). Або проста — гледзішча.