На вялікі жаль, тэкст артыкулу пададзены аднабока і не ўтрымлівае ў сабе каментароў ні воднага беларуса, што выглядае проста не этычна.
У артыкуле дадзены ўскосныя намёкі на наш клуб, які на працягу больш чым года спрабуе наладзіць добрыя стасункі з літоўскім грамадствам і адкрыты заўсёды да каментароў у СМІ і супрацы з Літоўскімі ўладамі. Мы лічым, што такая падача матэрыяла на руку выключна дыктатарскім рэжымам пуціна і лукашэнкі.
У час, калі небяспека навісае над Еўрапай і шмат беларусаў гатовыя стаць на абарону тых краін, якія далі прытулак і абарону ад злачыннага рэжыму лукашэнкі, спробы зрабіць з беларусаў ворагаў для Літвы – гэта тое, што працуе ў інтарэсах рэжыму лукашэнкі і крамля. Гэта памылка.
Клуб чарговы раз падцвярджае сваю непахіснасць у выкананні заканадаўства Літоўскай Рэспублікі. Усе чальцы клубу пацярпелі ад палітычнага пераследу рэжыму лукашэнкі і казаць пра сувязі чальцоў клубу з кдб не лагічна.
Мы і надалей будзем падтрымліваць добрыя і ўзаемапаважлівыя сувязі між народамі Літвы І Беларусі. Мы працягнем адраджаць нашу гісторыю і культуру, улічваючы і паважаючы менталітэт і гісторыю абодвух народаў.
Дадаткова хочам нагадаць, што на сёняшні дзень некаторыя чальцы клубу выконваюць баявыя задачы ў складзе ЗСУ ў вайне супраць агульнага ворага – расеі.
Загадзя хацелі б анансаваць гістарычнае мерапрыемства на прыканцы лютага бягучага году з нагоды гадавіны стварэння беларусскага батальёна ў складзе Літоўскай арміі ў 20-я гады мінулага стагодзя. Гэтым мерапрыемствам мы яшчэ раз спрабуем паказаць нашыя сяброўскія і добрасуседскія адносіны. Запрашаем літоўскіх і беларускіх сяброў да ўдзелу.
Skaityti lietuviškai ČIA
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT
Клуб Ліцвіны | Klub Licviny | VšĮ Litvinai | Lithuania
Клуб Ліцвіны (Klub Licviny) — дабраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў ў Літве. Мэта клуба – захаваць унутраныя сувязі беларусаў, самаідэнтыфікацыю, сфармаваць навыкі працы ў камандзе.