Тэлеграм-канал «Беларусы Замежжа» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»Падставай для гэтага стала раш…

Тэлеграм-канал «Беларусы Замежжа» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Падставай для гэтага стала рашэнне КДБ ад 28 лютага 2024г.

Згодна з «законам» падпісчыкі каналаў, прызнаных «экстрэмісцкім фармаваннем», таксама прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці, калі будзе даказана, што ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання, было з мэтай здзейсніць злачынства экстрэмісцкай накіраванасці.

Таксама да крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню» альбо «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» могуць быць прыцягнуты і тыя, хто піша каментары, адпраўляе інфармацыю, альбо ўзаемадзейнічае іначай.

Дзеля вашай бяспекі, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі – лепш адпішыцеся ад нашага тэлеграм-канала.

Мы, у сваю чаргу, працягнем распавядаць вам аб дзейнасці беларусаў і беларусак замежжа!

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну